https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Някляеў ужо падпісаў дагавор з гандлярамі


Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў падпісаў з прадпрымальнікамі дагавор аб тым, якія меры па падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу ён распачне ў выпадку абрання яго прэзідэнтам. Пра гэта паведаміў Віктар Гарбачоў, давераная асоба Някляева.
Паводле яго слоў, у 11 гадзін Някляеў наведаў рынак "Ждановічы" і сустрэўся з прадпрымальнікамі, якія там працуюць. "На сустрэчы прысутнічала каля 200 прадпрымальнікаў. Яшчэ паўтары-дзве тысячы чалавек, праходзячы міма, спыняліся паслухаць Някляева. У той жа час Някляев прэзентаваў і дзве празрыстыя скрыні для галасавання, якія вырабілі прадпрымальнікі рынку "Ждановічы", — сказаў Гарбачоў.

Як адзначыў Гарбачоў, прадпрымальнікі не вераць у тое, што ў Беларусі пройдуць вольныя і справядлівыя выбары. "Як ні дзіўна, але большасць прадпрымальнікаў пыталіся не пра тое, якія рэформы будзе праводзіць кандыдат у прэзідэнты, а як ён будзе адстойваць свой голас. Усе сыходзіліся ў адным: акрамя выхаду на плошчу іншых варыянтаў няма", — сказаў Гарбачоў.

Як заявіў Гарбачоў, самі прадпрымальнікі рынку прапанавалі Някляеву падпісаць пагадненне з прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнэсу. "Менавіта прадпрымальнікі вынеслі стэнд са сваімі патрабаваннямі і заявілі, што калі Някляеў пад імі падпішацца, то яны прагаласуюць за яго", — сказаў Гарбачоў.

Усяго патрабаванняў было пяць: новы ўрад гарантавана выканае абяцанне пра вяртанне найму на працу больш за тры асобы; пра перагляд памераў штрафных санкцый, аб спрашчэнні падатковай сістэмы, у тэрміновым парадку прыме закон пра малы і сярэдні бізнес, скароціць арэндныя выплаты.

"Някляеў урачыста, маркерам, падпісаўся пад гэтымі патрабаваннямі", — сказаў Гарбачоў.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2010 
 
Дата публикации:05.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:4608
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме