https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзентацыя кнігі, прысвечанай айцу Аляксандру Надсану


21 кастрычніка 2010 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», якая з’яўляецца зборнікам артыкулаў па беларусістыцы і тэалогіі.
Выдадзена кніга да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства а. Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане.

Кніга, выдадзеная мінскім выдавецтвам «Тэхналогія», змяшчае ў сабе артыкулы навукоўцаў і пісьменнікаў з розных краін.

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай парафіі Святога Язэпа, з нагоды прэзэнтацыі Аддзел рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук падрыхтаваў выстаўку кніг, артыкулаў і фотаздымкаў пад назвай «Айцец Аляксандр Надсан — жыццё для Беларусі».

«Выдадзеная кніга змяшчае ў сабе шмат каштоўных і цікавых артыкулаў, у тым ліку і з галіны багаслоўя. Яна годна ўшаноўвае пачэснага юбіляра, а нас, якія жывём у Беларусі, заахвочвае жыць для Беларусі», — адзначыў падчас прэзэнтацыі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

catholic.by
22 кастрычніка 2010

 
Дата публикации:24.10.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4516
 
Ключевые слова:
Греко-католики Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме