https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правааабаронцы фіксуюць парушэнні заканадаўства ў ходзе датэрміновага галасавання


Праваабаронцы фіксуюць факты прымусу выбаршчыкаў да датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў Валянцін Стэфановіч, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Такія факты былі адзначаныя на 9,1% выбарчых участкаў, на якіх працавалі назіральнікі кампаніі. "Напрыклад, у Барысаве работнікі ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" прасілі членаў участковых камісій выдаць ім даведкі аб тым, што яны ўжо прагаласавалі. На некаторыя ўчасткі выбаршчыкаў прывозілі арганізавана на аўтобусах", — паведаміў Стэфановіч.

Паводле слоў праваабаронца, у першы дзень датэрміновага галасавання, 14 снежня, назіраліся характэрныя для папярэдніх выбараў тэндэнцыі прымусу да датэрміновага галасавання. У прыватнасці, арганізавана галасавалі студэнты і ваеннаслужачыя. "Але ёсць і пэўнае ноу-хау: на гэтых выбарах адчуваецца большы ўціск на работнікаў прадпрыемстваў, найперш у невялікіх гарадах. У тым жа Барысаве начальнікі цэхаў асабіста адсочваюць сітуацыю, прагаласавалі іх падначаленыя ці не", — адзначыў Стэфановіч.

Праваабаронцы зафіксавалі і іншыя парушэнні ў першы дзень датэрміновага галасавання. Так, на 8,7% выбарчых участкаў назіральнікам перашкаджалі выконваць свае абавязкі, на 7,8% — у працу ўчастковых камісій умешваліся пабочныя асобы, на 1,3% — фіксаваліся выпадкі выдачы адной асобе некалькіх бюлетэняў, на 2,6% — не вывешваўся пратакол з данымі датэрміновага галасавання.

"Самым абуральным парушэннем" каардынатар кампаніі назваў факт, зафіксаваны на выбарчым участку № 28 у Баранавічах. "Там скрыня на ноч была вывезена з тэрыторыі ўчастка для галасавання. Нам растлумачылі, што памяшканне нібы не прыстасавана для захоўвання скрыні, і яе павезлі туды, дзе ўстаноўлена сігналізацыя. Па гэтым факце мы рыхтуем зварот у пракуратуру", — паведаміў Стэфановіч.

Паводле даных ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі прагаласавала 3,4% выбаршчыкаў. Гэта больш, чым у 2006 годзе, калі прагаласавала 3% грамадзян.

"Як правіла, працэнт колькасці грамадзян, што аддалі свае галасы, павялічваецца з кожным днём. Не выключаю, што на гэтых выбарах датэрмінова прагаласуюць больш, чым на папярэдніх", — выказаў меркаванне Валянцін Стэфановіч.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2010






 
Дата публикации:16.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3586
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Досрочное голосование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме