https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь: 11 кандыдатаў у чаканьні рэгістрацыі


18 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія будзе ўручаць афіцыйныя пасьведчаньні кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі. На найвышэйшую афіцыйную пасаду краіны прэтэндуюць 11 чалавек. Але ўжо можна сьмела казаць, што іх будзе ня болей за 10.
Сёньняшняе паседжаньне пройдзе не як звычайна ў Доме ўраду, а ў Палацы Рэспублікі. Зыходзячы з гэтага, многія аглядальнікі мяркуюць — у цырымоніі будзе ўдзельнічаць асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў, што ніякіх надзвычайных падзеяў, пакуль не адбылося. А гэта фактычна азначае, што акрамя віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага, які ня мае неабходных 100 тысяч якасных подпісаў выбарцаў, астатнія кандыдаты будуць зарэгістраваныя. Але нават калі ў самы апошні момант кампанію спадару Правальскаму складзе яшчэ хтосьці з прэтэндэнтаў, у гісторыі беларускіх выбараў усё роўна будзе зафіксаваны рэкорд.

Ніколі раней так шмат прэтэндэнтаў не набіралі 100 тысяч і болей подпісаў, сапраўднасьць якіх пацьвердзілі б камісіі, гаворыць старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:

"Калі мы возьмем выбары 1994 году, а тады была максымальная колькасьць будучых кандыдатаў, сем чалавек змаглі сабраць больш за 100 тысяч подпісаў. Зарэгістравалі тады шэсьць. Калі мы возьмем 2001 год, чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты было зарэгістравана па выніках збору подпісаў. Гэтаксама, як у 2001, было і ў 2006 годзе".

Сярод тых, хто сёньня зьбіраецца ў Палац Рэспублікі, і апазыцыйны палітык Мікалай Статкевіч. Ён сказаў "Свабодзе", што пойдзе туды "са складаным настроем":

"Ёсьць прыемны бок. Гэта тое, што партыя, якую ўжо амаль шэсьць гадоў пазбавілі рэгістрацыі, за сяброўства ў якой даюць два гады зьняволеньня, здолела сабраць такую колькасьць подпісаў. Прыемна і тое, і мабыць для ўсёй партыі, што не зважаючы на зьняволеньні, турэмныя прысуды, крымінальныя справы, я атрымоўваю статус афіцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты".

Але з другога боку, у спадара Статкевіча ёсьць нагода і для кепскага настрою, прызнаецца сам кандыдат у прэзыдэнты:

"Апазыцыя не дамовілася. І ў нас замест удару кулаком атрымоўваецца ўдар пальцамі, калі яшчэ ня горш. І другое: ужо відавочна, сыходзячы з фармаваньня ўчастковых камісій, выбараў зноў ня будзе. Будзе іх імітацыя, фарс, спэктакль. І ўсім нам, альтэрнатыўным кандыдатам, наканавана роля блазнаў, клоўнаў у гэтым фарсе. Трэба думаць, як быць у гэтай сытуацыі. Вось такі ў мяне складаны настрой".

Сёньня ж Цэнтравыбаркам правядзе лёсаваньне для выступленьняў кандыдатаў у прэзыдэнты па тэлебачаньні і радыё. Яны будуць праходзіць ад 22 лістапада па 3 сьнежня.

Радыё Свабода
18.11.2010 08:01
Уладзімер Глод 
 
Дата публикации:18.11.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4768
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме