https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінюст зарэгістраваў Беларускую партыю "Белая Русь"


Урачыстая цырымонія атрымання пасведчання аб рэгістрацыі Беларускай партыі "Белая Русь" прайшла ў Міністэрстве юстыцыі.
Як паведамлялася раней, рашэнне аб стварэнні Беларускай партыі "Белая Русь" прынята 18 сакавіка на ўстаноўчым з`ездзе ў Мінску.

"Рашэннем калегіі Міністэрства юстыцыі зарэгістравана Беларуская партыя "Белая Русь", - сказаў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.

"Неабходна адзначыць, што сённяшняя падзея - адзін з этапаў і рэалізацыя рашэння Усебеларускага народнага сходу. Дзейнасць заснавальнікаў партыі можна паставіць як узор. Імі былі выкананы ўсе патрабаванні, якія закладзены ў законе "Аб палітычных партыях". Пры гэтым зроблена гэта было хутка, аператыўна і падкрэслівае тую значнасць і ролю, што мае на сённяшні дзень гэта грамадскае аб`яднанне, - дапоўніў міністр. - Таму хочацца выказаць словы ўдзячнасці за тую карпатлівую работу, якую правялі заснавальнікі партыі".

2 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Партийное строительство Белая Русь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме