https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэспубліканская акцыя "Мая сям`я - мая краіна" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ў маі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Акцыя стала добрай традыцыяй, у якой задзейнічаны дзяржорганы рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўняў, рэлігійныя і грамадскія арганізацыі. Мерапрыемства праводзіцца для прыцягнення ўвагі грамадства да сям`і як важнейшага сацыяльнага інстытута, да неабходнасці выхоўваць дзяцей і моладзь у сістэме традыцыйных каштоўнасцей, якія датычыцца шлюбу, нараджэння дзяцей, патрыятызму, высокай маральнасці, пераемнасці пакаленняў.

Сем`і з дзецьмі, а таксама моладзь у кожным раёне краіны змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах рэспубліканскай акцыі па розных тэматычных напрамках. Напрыклад, сямейны патрыятычны суботнік

"Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем" пройдзе ў рамках святкавання Дня Перамогі. А адзіны ўрок "Лёс сям`і ў гісторыі краіны" ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адбудзецца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня сям`і. Таксама можна будзе прыняць удзел у фестывалі сем`яў "Сем`і за мір і стварэнне", у конкурсах (у тым ліку анлайн) "Захаваем традыцыі разам", "Мы маладая сям`я Беларусі", "СУПЕР ТАТЫ", "Шчасце сям`і - сіла краіны", "Сям`я разам і сэрца на месцы", "Клёвая сямейка - 2023". Пройдзе таксама прэзентацыя кнігі "Бацькоўскі дар" у рамках рэспубліканскага праекта "Сямейныя чытанні" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, у дзіцячых дамах сямейнага тыпу адбудуцца акцыі "Пасадзім дрэва сям`і" і шмат іншага.

2 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Акция Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме