https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праца па размеркаванні ў Беларусі прадугледжвае імгненную пастаноўку на жыллёвы ўлік


Да апошняга часу іншагароднія маладыя спецыялісты пасля рэгістрацыі ў Мінску павінны былі адпрацаваць у сталіцы на працягу яшчэ 5 гадоў, каб стаць на ўлік асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў.
Як растлумачыла рэдакцыі начальнік упраўлення юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Качан, згодна з Указам Прэзідэнта № 552 ад 27 кастрычніка 2010 года, з пачатку наступнага года такога абмежавання ўжо не будзе. Цяпер усе выпускнікі — маладыя спецыялісты пасля ВНУ і маладыя рабочыя і служачыя (хто атрымаў прафесійна-тэхнічную адукацыю), якія атрымалі працу ў Мінску па размеркаванні, будуць мець магчымасць стаць на жыллёвы ўлік адразу, без чакання 5 гадоў.

Гэтым дакументам удакладняюцца і іншыя моманты, што датычацца пастаноўкі на жыллёвы ўлік. Напрыклад, калі грамадзянін засяляе ў сваю кватэру непрацаздольных дзяцей ці бацькоў, якія не забяспечаны ў гэтым населеным пункце жыллём. У гэтым выпадку такая рэгістрацыя дадатковых жыхароў не з`яўляецца наўмысным пагаршэннем жыллёвых умоў, таму членаў такіх сем`яў ставілі потым на ўлік асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Аднак у заканадаўстве да апошняга часу не было дакладных тлумачэнняў — каго лічыць непрацаздольнымі дзецьмі і бацькамі. На практыцы на гэты конт у людзей узнікала шмат спрэчных пытанняў. Напрыклад, у выпадку, калі маці падсяляе да сябе непрацаздольную паўналетнюю дачку — інваліда ІІІ групы, ці будзе гэта падставай для далейшай пастаноўкі на жыллёвы ўлік? Цяпер нормы ўказа № 552 вызначаюць, што па гэтым пытанні непрацаздольнымі грамадзянамі лічацца інваліды І і ІІ груп, а таксама асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту: жанчыны ва ўзросце 55 гадоў і мужчыны 60 гадоў.

Указам № 552 вызначаецца, што дзяржаўная падтрымка на будаўніцтва жылых памяшканняў можа аказвацца толькі па адным спосабе паляпшэння жыллёвых умоў.

Сёння жыллёвыя чаргавікі ў краіне могуць атрымліваць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва дамоў без аўкцыёнаў. У Мінску такое права маюць толькі шматдзетныя сем`і. Аднак бываюць выпадкі, калі чаргавік атрымлівае зямельны ўчастак без аўкцыёнаў, аднак не спяшаецца будаваць дом, а згодна з жыллёвай чаргой пачынае будаваць кватэру з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Цяпер указ удакладняе, што пасля атрымання зямельнага ўчастка без аўкцыёну такога грамадзяніна будуць здымаць з уліку асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. У сваю чаргу грамадзянам, што пачалі будаваць сабе жыллё з дзяржаўнай падтрымкай (у тым ліку па лініі долевага будаўніцтва), ужо не будуць выдзяляцца зямельныя ўчасткі без аўкцыёнаў. Бываюць выпадкі, калі зямельныя ўчасткі, атрыманыя без аўкцыёнаў, былі нейкім чынам прададзеныя. Тады грамадзянін можа зноў стаць на ўлік асобаў з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, але толькі ў канец жыллёвай чаргі з новай даты.

Наталля Качан адзначыла, што сёння ў чарзе тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у краіне стаіць 793 тысячы 140 чалавек, толькі ў Мінску такіх чаргавікоў больш за 280 тысяч. Прагназуецца, што ў сувязі з новымі нормамі ўказа № 552, у наступным годзе колькасць такіх чаргавікоў пачне памяншацца. Аднак, магчыма, да новага года жыллёвая чарга нават павялічыцца.

Сяргей Куркач.
Звязда
3 лістапада 2010
 
Дата публикации:03.11.2010
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:4687
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Молодые специалисты Распределение специалистов Работа по распределению Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме