https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 1 мая 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 244 дні.
Сёння адзначаецца Дзень працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 мая і чым адзначаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 мая

У 1576 годзе Стэфан Баторый быў каранаваны ў Кракаве.
У 1945 годзе над Рэйхстагам быў вывешаны Чырвоны Сцяг Перамогі.
У 1948 годзе ў Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворава.
У 1978 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 мая

1585 год: Соф`я Слуцкая, беларуская святая і асветніца.
1931 год: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец.
1942 год: Міхаіл Басалыга, беларускі графік.
1949 год: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка.

Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі пісьменнік Яніс Рыцас і брытанскі дырыжор Вальтэр Зюскінд.

1 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Касмы, епіскапа Халкідонскага. У народзе яго называюць святы Кузьма.

У гэты час сяляне пачыналі сеяць грачыху, саджаць моркву, цыбулю, кроп і іншую гародніну. Святому Кузьме маліліся, каб ён абараніў расліны ад замаразкаў.

Калі чутна, што ў лесе куе зязюля, хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дзянькі. Калі ўжо квітнее рабіна, замаразкаў не будзе. Дождж абяцае добры ўраджай збожжа.

Sputnik, 1 мая 2023
 
Дата публикации:01.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Май
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме