https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


АБСЕ накіруе ў Беларусь двух крыміналістаў для расследавання прычын смерці Алега Бябеніна


Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) станоўча адказала на зварот беларускіх уладаў накіраваць у Мінск двух экспертаў-крыміналістаў для расследавання прычын смерці журналіста Алега Бябеніна, кіраўніка апазіцыйнага інтэрнэт-рэсурса "Хартыя`97". Як паведаміў намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску Жандос Асанаў, цяпер бакам неабходна абмеркаваць тэхнічныя дэталі.
Як раней паведаміў журналістам прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, заява ад імя беларускага боку аб гатоўнасці запрасіць экспертаў была зроблена 9 верасня на пасяджэнні пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.

"АБСЕ — гэта аўтарытэтная агульнаеўрапейская пляцоўка, дзе абмяркоўваюцца пытанні бяспекі, чалавечага вымярэння, таму менавіта гэтая арганізацыя была выбрана месцам, дзе Беларусь аб`явіла пра сваю гатоўнасць запрасіць экспертаў. Такім чынам, сёння любая краіна, якая ўваходзіць у АБСЕ, можа заявіць пра сваю гатоўнасць накіраваць эксперта ў Беларусь. Беларускі бок не мае намеру ўстанаўліваць нейкія рамкі па падборы названых экспертаў. Крытэрый можа быць, напэўна, толькі адзін — высокія прафесійныя якасці і вопыт крыміналіста", — сказаў прэс-сакратар.

Рашэнне афіцыйнага Мінска прыцягнуць экспертаў-крыміналістаў з краін — членаў АБСЕ для расследавання прычын смерці апазіцыйнага журналіста прывітаў Еўрапарламент. "Гэты беспрэцэдэнтны крок беларускага ўрада дэманструе гатоўнасць правесці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і бесстаронняе расследаванне", — заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

Цела 36-гадовага Алега Бябеніна было знойдзена ўвечары 3 верасня ў дачным доме, размешчаным у Дзяржынскім раёне. Экспертыза ўстанавіла, што прычынай смерці стала асфіксія ў выніку задушэння пятлёй пры павешанні. Паводле звестак экспертаў, акрамя странгуляцыйнай баразны на шыі, іншых пашкоджанняў на целе Бябеніна не было. У Генпракуратуры заявілі, што ў першую чаргу разглядаецца версія аб самагубстве.

Сябры, сваякі і калегі загінулага сумняваюцца ў тым, што журналіст мог расстацца з жыццём добраахвотна. Паводле слоў яго калег, у Бябеніна не было ніякіх матываў для самагубства, а афіцыйныя дакументы аб яго смерці ўтрымліваюць шэраг супярэчнасцяў, якія прымушаюць сумнявацца ў афіцыйнай версіі здарэння.

Міжнародныя арганізацыі заклікалі ўлады Беларусі правесці дакладнае і непрадузятае расследаванне абставінаў гібелі апазіцыйнага журналіста.

Мінск, 20 верасня 2010
Марына Рахлей, БелаПАН


 
Дата публикации:21.09.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5926
 
Ключевые слова:
Гибель журналиста Расследование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме