https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём мытніка


З нагоды прафесійнага свята - Дня мытніка Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў службы.
Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

Паважаныя таварышы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём мытніка.

Укараняючы сучасныя прынцыпы адміністравання, беларуская мытня становіцца верным партнёрам і памочнікам для добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, дзейсным бар`ерам на шляху трансгранічнай злачыннасці.

Актыўнае міжнароднае супрацоўніцтва мытнай службы Беларусі, дынамічныя змены ў ёй ствараюць умовы для павышэння транзітнай прывабнасці і інвестыцыйнага клімату нашай краіны, росту аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне.

Сёння вам давядзецца працаваць ва ўмовах, якія змяніліся, — абараняць інтарэсы дзяржаў-удзельніц Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі на агульнай знешняй мяжы.

Упэўнены, што высокі прафесіяналізм супрацоўнікаў, адданасць сваёй справе дазволяць справіцца з пастаўленымі перад вамі задачамі.

Зычу вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў у далейшай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда


 
Дата публикации:18.09.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3980
 
Ключевые слова:
День таможенника Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме