https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пажарная сітуацыя ў Беларусі


За суткі ліквідаваныя 22 пажары - паведамілі ў аператыўнай дзяжурнай часці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У тым ліку восем пажараў зарэгістравана ў экасістэме: тры лясныя, тры тарфяныя і два ўзгаранні травы і кустоў. Усе пажары аператыўна ліквідаваныя. Застаюцца абясточанымі 289 населеных пунктаў, якія пацярпелі ад ураганнага ветру ў мінулыя выхадныя.

Найбольш гэта датычыцца населеных пунктаў Гродзенскай і Мінскай абласцей. Тут праводзяцца работы па аднаўленні энергазабеспячэння, разбіраюцца паваленыя ветрам дрэвы, рамантуюцца дахі дамоў і вытворчых будынкаў.

Пажаранебяспечнай застаецца сітуацыя ў лясах Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. У гэтых рэгіёнах за мінулыя суткі адбылося 7 пажараў на плошчы 6,3 га.

Тым часам зводны атрад МНС Беларусі змагаецца з агнём у адным з самых складаных па пажарнай сітуацыі расійскіх рэгіёнаў. Паводле даных МНС Расіі, у Разанскай вобласці, дзе знаходзяцца беларускія ратавальнікі, цяпер 14 ачагоў прыродных пажараў, 7 з якіх яшчэ не лакалізаваныя. У склад атрада МНС Беларусі ўваходзіць 25 адзінак спецтэхнікі і 150 чалавек асабовага складу. Па стану на 9 жніўня, беларускія ратавальнікі патушылі 28 лясных і 4 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 25 га.

Пагоня за скрадзеным трактарам была арганізавана ў Докшыцкім раёне. Механізатар паведаміў у міліцыю, што нехта паехаў на службовым трактары "Беларус", які стаяў ля ягонага дома.

Устанавілі, што прыкладна а першай гадзіне ночы нейкі мужчына сеў у незачыненую кабіну трактара і паехаў. Праз дзве з паловай гадзіны трактар затрымалі супрацоўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі. Высветлілася, што пакатацца на трактары вырашыў 20-гадовы рабочы. Заведзена крымінальная справа.

Талеркай забіў жонку

У вёсцы Галубічы Глыбоцкага раёна муж падчас сваркі з жонкай забіў яе талеркай. Ударыў 55-гадовую жанчыну па галаве і яна памерла. Менавіта такую папярэднюю выснову зрабілі эксперты.

А ў Мёрскім раёне сужыцелька парэзала 34-гадовага сужыцеля. 46-гадовая жанчына прыраўнавала і схапілася за нож. Мужчыну адвезлі ў раённую бальніцу на "хуткай" і шпіталізавалі.

Асуджаныя за ўраджай наркотыкаў

Тры жыхары Віцебска асуджаныя за незаконны пасеў і вырошчванне канопляў. Насенне яны замовілі па інтэрнэце. У "сусветным павуцінні" таксама навучыліся даглядаць расліны. Купілі для гэтага ўсё неабходнае: лямпы, іншыя аксесуары, наладзілі выцяжку. Ураджай вырасцілі на кватэры бацькі аднаго з членаў кампаніі. Зладзеі дзяжурылі па графіку: палівалі расліны і гэтак далей. Асуджаныя 22- і 23-гадовага ўзросту.

Як паведаміла "Звяздзе" Наталля Яроменка, пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці, пра ўраджай незаконных раслін вядома стала выпадкова. Падвяло абсталяванне, і ў кватэры ўзнік пажар.

Падчас следства хлопцы прызналіся, што вырошчвалі каноплі для сваіх патрэб. Маўляў, хацелі паспрабаваць марыхуану і нікому прадаваць зелле не збіраліся. Каб атрымаць задавальненне, купілі трубкі...

Улічваючы ўсе акалічнасці, суд прыгаварыў усіх "садаводаў"-аматараў да пяці гадоў абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ
Звязда 11.08.2010
 
Дата публикации:11.08.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:7244
 
Ключевые слова:
пожары в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме