https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Глыбокае вярнулася Пагоня


На гэтым тыдні на сцяне глыбоцкага 7-павярховага Дома саветаў усталяваныя два вялікія бігборды. На левым - герб Віцебскай вобласці «Пагоня», на правым - герб Глыбокага.
Дзіўнага тут нічога няма, хаця ў некаторых «дах едзе» ад нечакана ўбачанага відовішча. Не можа быць! Нашыя вярнуліся? Дзіўней было б у Лепелі, бо там трэба вешаць аж дзве Пагоні. Адна другую даганяе! Бо цяперашнім гербам горада Лепеля таксама - Пагоня.

На тле глыбоцкага «Белага дома» цяпер аж пяць сімвалаў. Два - вышэйзгаданыя, а таксама герб РБ, сцяг РБ і сцяг горада, срэбна-блакітна-жоўты.

Блакітным колерам на сцягу горада адзначаная зубчатая крапасная сцяна (як і на гербе), бо некалі тут быў замак Радзівілаў. Але дзіва, што і на гербе горада «польскіх» часоў, пра існаванне якога даведаліся толькі год назад (дзякуючы таму, што польскія архівы сталі даступныя праз інтэрнэт) - таксама зубчатая 3-пралётная гатычная брама.

Цікава аднак тое, што Глыбокае заўсёды было пад Пагоняй! Гэта цяпер - з 1961 года - Глыбокае належыць да Віцебскай вобласці. Але ж Глыбоччына - колішняя Віленшчына. А герб Віленскай губерні (ваяводства), таксама Пагоня.

Наша Ніва
Уладзімір Скрабатун,
Глыбокае 5 лiпеня 2010

 
Дата публикации:05.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5188
 
Ключевые слова:
Пагоня герб
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме