https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канцэрт апошняга друіда


У КЗ «Мінск» адбыўся канцэрт гурту «Тройца».
Непадалёк ад стадыёна «Дынама», ля старога рэчышча Свіслачы было дзейнае капішча, вялізны валун, адкуль у 30-ыя гады апошняга паганскага святара забрала НКВД. Тыя, хто прыйшоў учора на канцэрт этна-трыа «Тройцы» ў малую залу КЗ «Мінск», што знаходзіцца за 300 метраў ад колішняга капішча, змаглі пераканацца, што насуперак няўмольнаму часу і паляванням на традыцыі, справа беларускіх друідаў жыве і перамагае. Дастаткова было зірнуць на сцэну. Тамака аточаны ўсемагчымымі дудкамі, размаітымі свісцёлкамі і шматлікімі званочкамі, паміж вышытымі ручнікамі-харугвамі і жывым веццем, на крэсле-троне ўселася Яго фальклорная Мосць Іван Кірчук. Абвешаны пацерамі (якія зноў жа выявіліся музычным інструментам, складзеным з бомаў), апрануты ў балахон растаманскіх адценняў.

Гаварыў Кірчук мала, ды і што казаць, калі ёсць што прапяяць. Тут былі і жалобныя песні, і вясельныя, і калядныя, і галашэнні (гэта калі дзеўку забіраюць замуж і ўвозяць ад бацькоў у далёкую старану). Як усякі друід, Кірчук намагаўся навярнуць народ да народных абрадаў: прэзентуючы вядомую «Ой рана на Йвана», выказаў шкадаванне, што цяперашнія людзі не ведаюць правільна святкаваць Купалле: напіваюцца, частуюцца «нацыянальнай стравай — шашлыком». Сваю ж песню «Сон-траву» Кірчук прапанаваў у якасці лекаў, паколькі зёлка з такой назвай «і магічная, і лякуе».

На канцэрце фактычна быў прэзентаваны новы (хіба яшчэ незапісаны) альбом. З навінак, што выканаў Кірчук, вымалёўваецца альбом на паляшуцкім матэрыяле. Песні «Мар’я», «Казачэ», «Зімачка» напісаныя па вяртанні з экпедыцыяў менавіта па гэтым рэгіёне краіны. Прагучалі традыцыйныя мужчынскія спевы Палесся, якія паводле Кірчука « не пачуеш цяпер не толькі ў гарадах, але і ў вёсках».

На «біс» была прынятыя ўжо вядомая, меланхалічна-шчымлівая «Тры Янгалы», песня, якую нашыя продкі выконвалі выключна ў пост. Гэта адзін з найвялікшых хітоў групы (калі такое слова можна ўжыць у дачыненні да траецкіх песень), які толькі на сайце «Тройцы» праглядзела больш за 30 тысяч чалавек. Яна была запісаная Кірчуком таксама на Палессі: у вёсцы Барталамееўка Веткаўскага раёны.

А ў нашым у раі

жыці хораша,

жыці хораша,

толькі некаму.

«Я ведаю песні шмат якіх кампазітараў, але ніхто не сачыняе такіх прыгожых песняў, як наш народ», — падсумаваў свой выступ Іван Кірчук.

Сямён Цыбульскі    Наша Ніва


 
Дата публикации:31.05.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:9468
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме