https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ў Мінску выступіць Ванеса Мэй


20 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту плануецца выступленне Ванесы Мэй.
Як паведамілі БелаПАН у агенцтве Allstars, якое з`яўляецца арганізатарам канцэрта, знакамітая скрыпачка прадставіць у Мінску новае шоу пад назвай "Чароўная скрыпка".

Ванеса Мэй унесена ў кнігу рэкордаў Гінеса як самы малады музыкант, які выканаў скрыпічныя канцэрты Чайкоўскага і Бетховена ва ўзросце 13 гадоў.

Ванеса-Мэй Ванакорн Нікалсан нарадзілася 27 кастрычніка 1978 года ў Сінгапуры. Пасля разводу бацькоў ва ўзросце чатырох гадоў пераехала з маці ў Лондан. На вялікую сцэну Ванеса ўпершыню выйшла ў дзевяць гадоў, а праз год яна ўжо саліравала ў канцэртах з філарманічным аркестрам. У 11 гадоў Мэй становіцца самай маладой студэнткай брытанскага Каралеўскага музычнага каледжа, які яна хутка пакінула. Першы дыск будучай зоркі Violin ("Скрыпка") выйшаў у свет у 1991 годзе і складаўся з васьмі класічных твораў. Ванесе тады было 12 гадоў.

Міжнародны поспех Мэй датуецца 1995 годам, калі яе чацвёрты па ліку і першы ў стылістыцы "поп" альбом The Violin Playe ("Скрыпачка") стаў лідэрам самых прэстыжных хіт-парадаў свету. Спецыялісты звяртаюць увагу на новы стыль Ванесы — сплаў класічнай музыкі і сучасных музычных тэхналогій, які сама яна называе "скрыпічнай тэхна-акустыкай".

Мэй з’яўляецца ўладальніцай больш як 40 плацінавых узнагарод. У яе творчым багажы — альбомы, прысвечаныя брытанскай, нямецкай, азіяцкай і італьянскай музыцы. Свой наступны дыск Ванеса збіраецца прысвяціць вялікім оперным і балетным творам, аднак заяўленая на 2009 год праграма пакуль не выпушчана.

Мінск, 10 мая.       Таццяна Дарашчонак,      БелаПАН 
 
Дата публикации:10.05.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:7958
 
Ключевые слова:
Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме