Дзмітрый Уласаў БелаПАН Спорт
Сяргей Жыгалка і Наталля Папова названы лепшымі шахматыстамі Беларусі 2009 года.
Сяргей Жыгалка і Наталля Папова названы лепшымі шахматыстамі Беларусі 2009 года паводле вынікаў апытання, упершыню праведзенага шахматным парталам http://www.openchess.by сумесна з Беларускай федэрацыяй шахмат сярод трэнераў, гульцоў і журналістаў.
Жыгалка набраў 110 балаў у намінацыі "Лепшы шахматыст Беларусі 2009 года". У гэтым сезоне ён стаў чэмпіёнам краіны і сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету сярод юніёраў. На другім месцы ў апытанні Аляксей Аляксандраў (36 балаў), на трэцім - Сяргей Азараў (16).
Пераможца нацыянальнага першынства Наталля Папова атрымала 102 балы ў намінацыі "Лепшая шахматыстка Беларусі 2009 года". Другое месца з 32 баламі заняла Надзея Азарава, трэцяе з 23 баламі - Ганна Шарэвіч.
Лепшым трэнерам прызнаны брэстаўчанін Уладзіслаў Каташук.