https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Навіны Мінска


Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску – 0,5%
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 красавіка 2010 года склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва. За сакавік гэты паказчык павялічыўся на 0,1%. На працягу 2009 года назіралася ваганне ўзроўню беспрацоўя ад 0,4 да 0,5%.

Як паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 красавіка было зарэгістравана 5.019 беспрацоўных. У сакавіку па садзеянне ў працаўладкаванні звярнуліся больш як 6.200 чалавек. На пастаянную або часовую працу працаўладкаваныя 2.253 чалавекі. З іх 1.739 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 89 студэнтаў і школьнікаў. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі адпраўлены 717 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 725 чалавек, у тым ліку 652 беспрацоўныя.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 красавіка склала 13.071, у тым ліку для рабочых — 9.070.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў сакавіку быў роўны 39,6 тыс. рублёў.

Пры пошуку працы да камп`ютэрных інфарматараў звярнуліся больш як 103 тыс. чалавек, анкету-рэзюме запоўнілі 1.122 чалавекі.

Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з`яўляюцца кіроўцы аўтамабіляў, электрыкі-электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыцы, медсёстры, санітары, дактары-тэрапеўты, міліцыянеры, кіроўцы аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавацелі, кандуктары, швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў, кандытары і іншыя.

БелаПАН     16 красавiка 2010

 
Дата публикации:16.04.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:10663
 
Ключевые слова:
Безработица Минск Востребованные специальности
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме