Якія падзеі адбыліся 9 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 9 верасня
У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.
Хто нарадзіўся 9 верасня
1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х`ю Грант.
9 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.
У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярамі ці пад столлю, каб уберагчы дом ад нячысцікаў. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны пацеркі, якія таксама лічыліся абярэгам.
Па рабіне таксама вызначалі надвор`е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.
Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.
Sputnik, 9 верасня 2024