https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 27 сакавіка 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 279 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 27 сакавіка

У 1793 годзе Кацярына II выдала маніфест аб уключэнні Правабярэжнай Украіны ў склад Расійскай імперыі.
У 1958 годзе Мікіта Хрушчоў стаў Старшынёй Савета Міністраў СССР.

Хто нарадзіўся 27 сакавіка

1923 год: Алесь Рылько, беларускі драматург.
1927 год: Аляксандра Данілава, беларускі архітэктар.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Вільгельм Рэнтген, савецкі музыкант і грамадскі дзеяч Мсціслаў Растраповіч і амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар Квенцін Таранціна.

27 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Венедыкта Нурсійскага. Таксама сёння дзень Фёдараўскага абраза Божай маці, які, па паданні, быў створаны апосталам Лукой. Яму моляцца пра сямейнае шчасце, дабрабыт і нараджэнне здаровых дзяцей.

У гэты перыяд пачынаецца лінька ў свойскіх жывёл, таму іх чысцілі і замаўлялі ад дрэннага вока.

Калі 27 сакавіка марозна, то холад будзе трымацца яшчэ тыдзень. Імгла ў гэты дзень прадвяшчае нянаснае лета.

Sputnik, 27 сакавіка 2023
 
Дата публикации:27.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме