https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 сакавіка 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 277 дзён.
Якія падзеі адбыліся 29 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 сакавіка

У 1611 годзе пачалося паўстанне ў Маскве супраць Уладзіслава Вазы.

Хто нарадзіўся 29 сакавіка

1963 год: Сяргей Гумілеўскі, беларускі скульптар.

Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі кінарэжысёр Станіслаў Гаварухін.

29 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Савіна.

У гэты час сяляне пачыналі рыхтаваць вазы: рамантавалі іх, змазвалі, нарыхтоўвалі колы пра запас. Лічылася, што калі 29 сакавіка аб`ехаць вёску на возе, ва ўсіх справах чакае ўдача. Таксама па рыпе колаў высвятлялі, што чакае ў будучыні: калі скрыпіць пярэдняе левае, нехта ў сям`і захварэе, правае – будзе багацце, левае ззаду – наадварот, даўгі, а правае нязначна палепшыць фінансавае становішча.

Калі на Савіна цёпла, то і вясна будзе цёплай. Калі вады многа, лета будзе дажджыстае.

Sputnik, 29 сакавіка 2023
 
Дата публикации:29.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Март
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме