https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску


Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставяць на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) тканыя ўручную аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены, паведамілі ва ўстанове культуры.
У выставе-конкурсе «У роднай хатцы на падлозе: ходнікі, дарожкі, дыванкі» будуць удзельнічаць амаль 30 майстроў, якія прэзентуюць прыблізна 200 дыванкоў. Экспазіцыя азнаёміць наведвальнікаў з разнастайнасцю падлогавых пакрыццяў, якія вясковыя і гарадскія жанчыны ткалі, шылі і вязалі самі і якімі ўпрыгожвалі дамы ўнутры. Утылітарныя прадметы інтэр’ера служылі таксама і ў якасці абярэгаў, якія, паводле павер’яў нашых продкаў, маглі пры правільным вырабе адганяць зло і негатыў ад жылля.

Удзельнікі выставы-конкурсу таксама пройдуць тэкстыльныя спаборніцтвы ў шасці намінацыях. Журы з прадстаўленых работ выбера лепшую рэпліку ўнікальнага мясцовага артэфакта, аўтарскі «ходнік», выкананы ў тэхніцы ручнога двух- і чатырохнітачнага ткацтва на станку з абрэзкаў тэкстылю, вырабленую ў тэхніцы ўзорыстага ткацтва дарожку, аўтарскія экзэмпляры ў тэхніках пляцення, шыцця з абрэзкаў тканіны і змешанай тэхніцы.

У АМЦНТ расказалі, што выстава дасць старт праекту «У роднай хатцы». На працягу года ва ўстанове культуры пройдуць чатыры абласныя выставы-конкурсы па вясковым і местачковым інтэр’ерным тэкстылі Віцебшчыны, у час якіх будуць праводзіць тэматычныя майстар-класы.

Абласная выстава-конкурс «Ад шпалераў да габелена», якую аматары народных рамёстваў таксама змогуць убачыць у АМЦНТ, адправіць наведвальнікаў установы культуры ў гістарычнае падарожжа да вытокаў узнікнення гэтага багатага інтэр’ернага вырабу. У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы, на якіх аўтары адлюструюць мясцовую архітэктуру, родныя пейзажы, свет жывёл і птушак падзвінска-падняпроўскага краю, беларускія арнаменты ў розных тэхніках, святы народнага календара, бытавога ўкладу жыцця жыхароў Віцебшчыны і інш.

На выставе-конкурсе таксама прадугледжаны творчыя спаборніцтвы сярод майстроў, якія атрымаюць узнагароды за лепшыя габелен з натуральных нітак і іншых валокнаў, узор, выкананы з прымяненнем нетэкстыльных матэрыялаў, сувенір у габеленавай тэхніцы і майстар-клас.

Абедзве выставы адкрыюцца 22 сакавіка ў АМЦНТ у 15.00. Наведаць яркія экспазіцыі можна будзе да 8 красавіка.

Звязда, 22 сакавіка 2023
 
Дата публикации:22.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Выставка Народное творчество Віцебск Интерьер
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме