https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды самым паспяховым жанчынам і генеральскія пагоны самым мужным воінам


Урачыстая цырымонія па традыцыі адбылася напярэдадні свята 8 Сакавіка ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер і генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага і начальніцкага складу.

"Нават цяжка прыдумаць больш падыходзячае па духу і па сэнсе мерапрыемства для Года міру і стварэння, чым наша сённяшняя сумесная цырымонія, - заявіў кіраўнік дзяржавы ў пачатку мерапрыемства. - Па добрай традыцыі ў гэтыя першыя вясновыя дні мы ўшаноўваем самых паспяховых жанчын краіны і самых мужных воінаў".

Гаворачы аб тым, чаму ў беларускім грамадстве асаблівай павагай карыстаюцца жанчыны, якія выбралі для сябе нялёгкі шлях мацярынства, Прэзідэнт растлумачыў - гэта найвышэйшае прызначэнне і сэнс жыцця, сцвярджэнне непарушных чалавечых каштоўнасцей, аснова ўсяго існага на гэтай зямлі. "Бо менавіта на бескарыслівай мацярынскай любові, вялікіх жаночых сэрцах, іх невычэрпнай энергіі ўсё і трымаецца на нашай планеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

Сардэчна вітаючы ўсіх жанчын і ў іх асобе - усіх маці краіны, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ім за мацярынскі подзвіг.

Прэзідэнт заўважыў, што жанчыны сёння нараўне з мужчынамі паспяхова развіваюць навуку і тэхналогіі, умацоўваюць прамысловы патэнцыял, забяспечваюць харчовую і фінансавую бяспеку краіны, будуюць дамы, ствараюць творы мастацтва, вучаць і лечаць людзей. А яшчэ праслаўляюць Радзіму на самых прэстыжных форумах і вядучых тэатральных сцэнах свету, захоўваюць і прымнажаюць культурную спадчыну Беларусі.

Звяртаючыся да прысутных на цырымоніі мужчын - афіцэраў, генералаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яны таксама з`яўляюцца ўвасабленнем Года міру і стварэння, таму што пад іх надзейнай абаронай нашы суверэнітэт і незалежнасць, або, прасцей кажучы, "наша ціхае і спакойнае жыццё".

"У такі час, як цяперашні, людзі пачынаюць разумець сапраўдную цану, здавалася б, простых рэчаў - міру, парадку і спакою", - канстатаваў беларускі лідар.

Узнагароды і новыя пагоны, якія ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі ўдзельнікі цырымоніі, з`яўляюцца, паводле слоў Прэзідэнта, прызнаннем вялікіх асабістых заслуг перад Айчынай, пацвярджэннем узроўню прафесійнай вывучкі і знакам высокага даверу беларускага народа.

"Упэўнены, вам таксама добра вядома, што наш з вамі абавязак - забяспечыць надзейны мір на беларускай зямлі. Чаго б нам гэта ні каштавала! Веру ў кожнага з вас, у нашу армію, людзей у пагонах і ўсіх тых, хто сёння іх носіць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў усім за сумленную працу, прафесіяналізм, вернасць абавязку і патрыятызм, шчыра павіншаваў усіх з высокімі ўзнагародамі і званнямі, а жанчын - з надыходзячым святам. "Жадаю ўсім новых вялікіх поспехаў у рабоце, асабістым жыцці, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, - дадаў Прэзідэнт. - Усё, што мы, мужыкі, робім сёння - дзеля вас і тых дзетак, якіх вы нарадзілі. Спадзяюся, і яшчэ народзіце, хоць вы, прысутныя тут, свой абавязак здзейснілі спаўна".

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны Маці шматдзетным жанчынам з розных рэгіёнаў краіны. У іх ліку кантралёр 86-й пагранічнай групы вайсковай часці 2187 Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Вольга Буднік, брыгадзір вытворчай брыгады сельскагаспадарчага прадпрыемства "Варанецкі" Вікторыя Пяцельчыц, вядучы юрысконсульт Гомельскага завода спецінструменту і тэхналагічнага абсталявання Настасся Панасенка, тэхнік па ўліку тылу вайсковай часці 64608 Узброеных Сіл Алеся Долава, эканаміст Пріорбанка Аксана Яшонкава.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Віталь Шастак.

Прадстаўнікі розных сфер удастоены медалёў "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны, ганаровых званняў. Сярод іх прасаўшчык цвёрдых сплаваў тэрмічнага цэха Мінскага завода шасцерняў Святлана Жылка, дэкан інжынерна-тэхналагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Раіса Кандраценка, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Голубева.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў генеральскія пагоны.

Пагоны генерал-маёра ўручаны Андрэю Гарбаценку і Вадзіму Шадуру, генерал-маёра міліцыі - Дзмітрыю Разянкову, Алегу Шулякоўскаму і Дзмітрыю Карзюку; Анатолю Васільеву - пагоны генерал-маёра юстыцыі; пракурорам Віцебскай і Мінскай абласцей Ігару Украінцу і Юрыю Шчацько - пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа; намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Эдуарду Даніловічу і Андрэю Бальшакову - пагоны дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу.

Прэзідэнт яшчэ раз павіншаваў усіх з заслужанымі высокімі ўзнагародамі і, звяртаючыся да мужчын, пажадаў не падводзіць жанчын. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што за апошні час было шмат што зроблена ў плане аснашчэння Узброеных Сіл і ў цэлым сілавых структур, каб яны маглі дастойна абараняць Радзіму.

"Жанчынам проста хачу пажадаць: не перажывайце, мы зробім усё, каб на нашай зямлі быў мір і спакой і каб вы спакойна маглі выгадаваць сваіх дзяцей. А ў каго іх няма - каб было столькі, колькі сядзіць у гэтай зале, - з доляй гумару сказаў беларускі лідар. - Шчасця, дабрабыту і поспехаў вам у вашым жыцці, а галоўнае - здароўя вам і вашым дзецям".

7 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА 

 
Дата публикации:07.03.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:504
 
Ключевые слова:
Награждение Государственные награды
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме