Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык адзначыў, што Брэсцкая вобласць пяты раз стала гаспадыняй свята асветы. Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў, што гэта асабліва пачэсна ў год, калі Брэстчына адзначае сваё 85-годдзе.
"Нам прыемна сустракаць літаратараў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, усіх гасцей, якія сабраліся на гэтай цудоўнай палескай зямлі, каб выказаць павагу да роднага слова і нашай духоўнай спадчыны. Жыхарам Брэстчыны таксама ёсць што паказаць і падзяліцца сваімі багатымі культурнымі традыцыямі. У нас кожны раён, пасёлак, вёска маюць свой асаблівы каларыт, свае самабытныя абрады, таленавітых землякоў, якія праслаўляюць родныя мясціны", - сказаў ён.
"Нам прыемна сустракаць літаратараў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, усіх гасцей, якія сабраліся на гэтай цудоўнай палескай зямлі, каб выказаць павагу да роднага слова і нашай духоўнай спадчыны. Жыхарам Брэстчыны таксама ёсць што паказаць і падзяліцца сваімі багатымі культурнымі традыцыямі. У нас кожны раён, пасёлак, вёска маюць свой асаблівы каларыт, свае самабытныя абрады, таленавітых землякоў, якія праслаўляюць родныя мясціны", - сказаў ён.
Пётр Пархомчык дадаў, што жыхары раёна цэняць свой здабытак і беражліва яго захоўваюць. "Паколькі духоўная культура - гэта той фундамент, на якім мы будуем сваё жыццё, ствараем дабрабыт, умацоўваем сваю незалежнасць. І наша агульная задача - захаваць і перадаць падрастаючаму пакаленню нашы нацыянальныя каштоўнасці, не страціць цікавасць да кнігі і літаратурнага слова. Упэўнены, што XXXI Дзень беларускага пісьменства ўпіша яшчэ адну значную старонку ў слаўную біяграфію брэсцкай зямлі і нашай Беларусі, надасць новы імпульс развіццю творчасці і ўсёй айчыннай духоўнай культуры", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Удзельнікаў і гасцей Дня пісьменства павіншаваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён звярнуў увагу, што глыбінная сутнасць гэтага свята мае непасрэдныя адносіны да слова. "Слова, мова, пісьменнасць спрадвеку з`яўляюцца выключным дарам Божым чалавеку. Усе мы павінны арыентавацца на самы вышэйшы змест слова, якое выяўляе самасвядомасць нашага народа, сукупны вопыт мінулага і планаванне будучага. А тут ад нас патрабуецца як мага больш адказнасці за ўсё, што адбываецца. Якраз у сувязі з асноўным сэнсам свята мы лічым патрэбным звярнуць увагу на чысціню і асэнсаванасць кожнага нашага слова - і пісьмовага, і таго, якое зыходзіць з нашых вуснаў", - заўважыў уладыка.
Адным з хвалюючых момантаў вечара стала цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія".
У цэлым арганізатары падрыхтавалі яркі канцэрт, у якім адлюстравалі старонкі гісторыі і сучаснасць нашай краіны, мужнасць, працавітасць і таленавітасць беларусаў. На сцэне сваёй творчасцю радуюць як артысты, якія палюбіліся публіцы, так і юныя зорачкі.
Дзень пісьменства прадоўжыцца 1 верасня. Будуць працаваць тэматычныя выстаўкі, прэзентацыі, інтэрактыўныя пляцоўкі. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе на галоўнай сцэне. Пачатак намечаны на 14.00. Адбудзецца перадача вымпела гораду, які прыме Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе.
31 жніўня 2024, Івацэвічы
БЕЛТА
31 жніўня 2024, Івацэвічы
БЕЛТА