https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 1 верасня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 121 дзень.
Сёння ў Беларусі і Расіі святкуюць Дзень ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 верасня

У 1435 годзе адбылася бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў.
У 1482 годзе Крымскія татары на чале з Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
У 1827 годзе ў Расійскай імперыі было забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
У 1906 годзе ў Вільні выйшла першая легальная беларуская газета "Наша доля". Упершыню надрукаваны верш Якуба Коласа.
У 1978 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Віцебску.
У 1992 годзе быў адкрыты Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей.
У 2007 годзе быў адкрыты помнік Усяславу Чарадзею ў Полацку.
У 2015 годзе быў адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

Хто нарадзіўся 1 верасня

1743 год: Кароль Антоні Жэра, польскі і беларускі пісьменнік.
1853 год: Міхал Федароўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, археолаг.
1900 год: Сымон Баранавых, беларускі празаік.
1942 год: Іван Басюк, беларускі гісторык.
1956 год: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі пісьменнік Эдгар Райс Бероўз.

1 верасня ў народным календары

Сёння дзень святых Андрэя Страцілата і Фёклы. Страцілата яшчэ называюць Цяпляк, таму што дні пачатку восені часам бываюць нават цяплей за летнія, быццам бы сонейка развітваецца з зямлёю. А Фёклу – Бурачніца, бо пачынаюць у гэты дзень убіраць саспелыя буракі.

На полі касілі авёс – дарэчы, любімы сняданак коней. Сноп аўса ставілі ў сенцах і ў хаце, а часам падвешвалі з конскай збруяй: верылі, што ён зможа адагнаць ад хаты і хатніх жывёл нячысцікаў.

У некаторых вёсках жанчыны пасля таго, як авёс быў скошаны, каталіся па полі — зміналі астаткі сцёблаў – і галасілі. Гэты старажытны абрад азначаў аднаўдленне поля, зямлі і жанчыны, якія заўсёды ў вераваннях былі звязаны разам.

Sputnik, 1 верасня 2024
 
Дата публикации:01.09.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:70
 
Ключевые слова:
Сентябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме