Амаль 30 кг насваю канфіскавалі супрацоўнікі наркакантролю ў Мінску
У сталіцы праваахоўнікі затрымалі 34-гадовага жыхара Мазыра. Мужчына па месцы жыхарства захоўваў 27 кг насваю, які купляў, а затым распаўсюджваў у розніцу ў Менску.
Забаронены тавар канфіскаваны, фігуранта прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
У МУС нагадалі, што вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання і (або) жавання (снюс, насвай і іншыя), вырабленых з тытуню (вычышчанага тытунёвага пылу) і шчолачнага кампанента (мелу, вапны або іншых шчолачных кампанентаў) з даданнем або без дадання іншых інгрэдыентаў у Беларусі забаронена.
Звязда, 7 верасня 2024