https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Белстаце склалі партрэт сярэднестатыстычнага беларускага бацькі


Большасць бацькоў у краіне — гэта гарадскія жыхары, якія працуюць у будаўнічай або транспартнай сферах і маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Такія звесткі змяшчаюцца ў тэматычным аглядзе, які падрыхтаваў Нацыянальны статыстычны камітэт да Дня бацькі, які адзначаецца ў Беларусі 21 кастрычніка.
Па стане на 1 студзеня 2024 года, у краіне налічвалася 3,3 млн мужчын старэй за 18 гадоў, з якіх 76,9% пражываюць у гарадах, а 23,1% — у сельскай мясцовасці. Амаль кожны пяты мужчына ў Беларусі жыве ў сталіцы.

Ва ўзроставай групе 18-39 гадоў на 1000 жанчын прыпадае 1006 мужчын, а ўзроставай групе 40 і больш гадоў — 729.

У 2023 годзе 56044 мужчыны ўзялі шлюб, з іх 36933 — у першы раз, а 19111 — паўторна. Сярэдні ўзрост для першага шлюбу складае 28,8 года, а для паўторнага — 42,8 года.

Паводле даных перапісу насельніцтва 2019 года, у Беларусі налічваецца амаль 44 тыс. сем’яў, якія складаюцца з бацькі з дзецьмі да 18 гадоў. Пры гэтым доля сем’яў, дзе бацька выхоўвае адно дзіця складае 73,3%, дваіх — 22,8%, траіх і больш дзяцей — 3,9%.

Вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паказалі, што з усіх бацькоў, якія маюць дзяцей ва ўзросце 2-4 гадоў, кожны трэці актыўна займаецца з імі чатырма і больш відамі дзейнасці. Так, 64,7% бацькоў гуляюць з дзецьмі на вуліцы, 64% гуляюць з імі ў розныя гульні, а 39,4% чытаюць дзіцячыя кнігі. Таксама таты расказваюць казкі (29,4 %) і спяваюць калыханкі (17 %).

Звязда, 20 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:20.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:96
 
Ключевые слова:
Статистика День отца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме