https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пробнае ўключэнне другога энергаблока БелАЭС плануецца ў сакавіку-красавіку


Першае пробнае ўключэнне другога энергаблока БелАЭС у аб`яднаную энергасістэму плануецца ў сакавіку - красавіку 2023 года. Аб гэтым паведаміў 3-га лютага намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Пасля гэтага спецыялістам трэба будзе правесці вялікі аб`ём фізічных, электрычных і іншых выпрабаванняў на розных рэжымах работы блока з паэтапным нарошчваннем яго магутнасці.

"Першае ўключэнне ў сетку не значыць, што энергаблок не будзе адключацца. У адпаведнасці з праграмамі мы павінны паднімаць да пэўнай магутнасці, праводзіць выпрабаванні, потым скідваць магутнасць да нуля і зноў выпрабоўваць. Ён уключаецца на магутнасці рэактарнай устаноўкі 40-50 МВт, далей цэлая серыя выпрабаванняў, потым магутнасць паднімаецца да 75 МВт, зноў усё па новай, наступная планка - 90 МВт і гэтай далей. Такі працэс зойме не менш за паўгода. Для нас самае галоўнае - забяспечыць бяспечную эксплуатацыю энергаблока, ядзерную і радыяцыйную бяспеку. Таму падыходзім да выканання работ скрупулёзна", - растлумачыў Міхаіл Міхадзюк.

Ён падкрэсліў, што на БелАЭС ажыццяўляецца вельмі строгі кантроль за ўсімі працэсамі. Так, на мінулым тыдні прайшла праверка Дзяржатамнагляду.

Паводле яго слоў, на другім энергаблоку амаль завершаны будаўніча-мантажныя работы. Ідуць пусканаладачныя работы. Пасля гэтага будзе выхад на мінімальны кантралюемы ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі.

Першы энергаблок БелАЭС уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Адпаведны акт прыёмкі падпісаны прыёмачнай камісіяй, рашэнне якой грунтавалася на станоўчых заключэннях наглядных органаў і рабочай камісіі БелАЭС, а таксама на аснове выдадзенай рэгулюючым органам ліцэнзіі на прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока. Этапу прамысловай эксплуатацыі папярэднічаў вялікі аб`ём работ па праверцы гатоўнасці тэхналагічных сістэм і абсталявання да асваення цеплавой і электрычнай магутнасці, правядзенні неабходных выпрабаванняў, падрыхтоўцы персаналу.

Летась на першым энергаблоку БелАЭС прайшоў першы планава-папераджальны рамонт, які кожны год выконваюць на атамных станцыях для забеспячэння надзейнай работы абсталявання і тэхналагічных сістэм. Выкананы рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў. Праведзена дыягностыка каля 3 тыс. тэхналагічных сістэм і адзінак абсталявання. Ажыццёўлена першая перагрузка адпрацаванага ядзернага паліва - у адпаведнасці з рэгламентам заменена 48 са 163 цеплавыдзяляльных зборак з ядзерным палівам. Цяпер блок працуе на намінальнай магутнасці.

3 лютага 2023, Астравецкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Астравец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме