https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Брэстчыне згадваюць ахвяраў Халакосту


Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленнні ідэалагічнай работы.
Ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці з 24 па 27 студзеня праходзяць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці ахвяраў Халакосту. Як паведамілі ў галоўным упраўленнні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, запланаваны дыялогавыя пляцоўкі, мітынгі, кіналекторыі, тэматычныя выставы.

Установы адукацыі і культуры ўжо распачалі правядзенне інфармацыйных гадзін, тэматычных выстаў. Вучні наведваюць экспазіцыю «Ніколі не забудзем» у краязнаўчым музеі. У Брэсцкім каледжы сувязі падчас дыялогавай пляцоўкі чакаецца выступленне малалетняга вязня лагера Маунтхаузен. Абмеркаванне фільма «Спіс Шындлера» пройдзе на адным з факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна пад эгідай кафедры сацыяльнай работы. 

У Баранавічах, у раёне Зялёнага моста, дзе вясной 1942 года было расстраляна 3400 вязняў Баранавіцкага гета, ля памятнага знака паявіцца «Лічбавая зорка» з QR-кодам. Падобнае мерапрыемства адбудзецца ў Пінску ў рамках патрыятычнай акцыі «Пінск: моладзь памятае». 

Варта сказаць, што мітынгі і ўскладанні кветак пройдуць у кожным раёне. У Брэсце памятнае мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня па вуліцы Куйбышава, дзе стаіць помнік ахвярам Брэсцкага гета.

Мітынг ля помніка ахвярам гета ва ўрочышчы Смалярка Бярозаўскага раёна пройдзе 27 студзеня. Ахвяраў сумна вядомай бярозаўскай Броннай Гары будуць згадваць на дзень раней, 26 студзеня. 

Святлана Яскевіч
Звязда, 24 студзеня 2023
 
Дата публикации:24.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:449
 
Ключевые слова:
Брэст Холокост Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме