У Мінскай і Віцебскай абласцях Камітэт дзяржаўнай бяспекі з 5 студзеня праводзіць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння на акты тэрарызму. Аб гэтым паведамілі ў КДБ.
У мерапрыемствах задзейнічаны падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных Сіл, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых дзяржаўных органаў.
Згодна са сцэнарыем вучэнняў плануецца задзейнічаць ваенную тэхніку.
6 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА