https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адметныя юбілеі кінафестывалю «Лістапад-2024»


Фільмам адкрыцця ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» сёлета абралі «Чорны замак» сумеснай беларуска-расійскай вытворчасці. Яго пакажуць 1 лістапада на вялікім экране ў Палацы Рэспублікі, дзе сёлета адбудзецца ўрачыстая цырымонія.
Тут жа плануюць правесці і цырымонію закрыцця фестывалю 8 лістапада з паказам стужкі, якая атрымае спецыяльны прыз «За гуманізм і духоўнасць у кіно» — але яна будзе вядомая ўжо цягам фестывалю, калі вызначацца пераможцы і ўладальнікі іншых прызоў. Дарэчы, прызы «Лістападу» цяпер абноўлены і сталі больш кампактныя. 

«Мы павінны памятаць, што гэта не толькі юбілейны фестываль, але гэта фестываль, які праходзіць, калі мы адзначаем 100-годдзе беларускага кіно. Пра гэта павінны ведаць не толькі беларусы, але і варта напомніць нашым гасцям», — адзначыла начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга. Таму будзе магчымасць паглядзець фільмы, якія складаюць залаты фонд айчыннага кінематографа і нашага міжнароднага кінафестывалю ( а ён сёлета рыхтуецца прыняць рэкордную колькасць гасцей). 

Сёлета у аргкамітэт паступла больш за 3000 заявак. Традыцыйна на «Лістападзе акрамя асноўнага конкурсу ладзяцца і іншыя: кіно маладых, дзіцячага — «Лістападзік», неігравога кіно, анімацыйнага. Сёлета ў рэгламент фестывалю ўнеслі змены: у праграму вярнулі два конкурсы - нацыянальных кінашкол і нацыянальны, што лагічна ў юбілейны год, калі хочацца ведаць не толькі гісторыю айчыннага кіно, але і разумець яго сённяшні стан і марыць пра будучыню.

Але праграма фестывалю не абмяжоўваецца конкурснымі праглядамі, абяцаюць больш чым звычайна і па-за конкурсных мерапрыемстваў: кінапаказаў, культурных і адукацыйных, творчых сустрэч, выстаў, майстар-класаў замежных гасцей. Будзе і дзелавы элемент — круглы стол кінавытворцаў з удзелам прадстаўніком кінакампаній, творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь і гасцей. 

Арганізатары звяртаюць увагу на Дні нацыянальнага кіно, у межах якіх адбудзецца знаёмства з краінай, дзе кінематограф актыўна развіваецца, альбо якая з’яўляецца для нас адкрыццём у гэтым відзе мастацтва. Такім чынам для паказу выбраны фільмы Індыі, Ірану, Пакістану, Узбекістану. І яшчэ нам абяцаюць два кінематаграфічныя адкрыцці — Зімбабвэ (цікава, якое там кіно?) і Рэспублікі Саха (Якуція), дзе цяпер актывізавалася кінавытворчасць. 

Фестывальныя паказы адбудуцца не толькі ў Мінску. 

Аўтар: Ларыса Цімошык
Звязда, 15 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:15.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:52
 
Ключевые слова:
Лістапад-2024 Фэст культуры Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме