https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхар Івацэвіцкага раёна стаў ахвярай выдуманага магічнага рытуалу


У дзяжурную частку АУС Баранавіцкага гарвыканкама звярнуўся 24-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна з заявай аб тым, што невядомая дзяўчына ашуканскім шляхам завалодала яго грашыма ў суме 2650 рублёў.
Заяўнік растлумачыў, што прыехаў у Баранавічы па асабістых пытаннях. У кавярні на чыгуначным вакзале пазнаёміўся з дзяўчынай. Падчас размовы ён расказаў ёй пра цяжкасці свайго жыцця. Новая знаёмая ўважліва яго выслухала, пасля чаго запэўніла, што валодае спецыяльнымі ведамі ў галіне магіі і ў сілах яму дапамагчы. Малады чалавек пагадзіўся на прапанову. Што было далей, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Баранавіцкага ГАУС.

Дзяўчына запрасіла яго ў госці, дзе і праводзіла рытуал па зняцці псуты і праклёну, зачытваючы загаворы з невядомай кнігі. Пасля гэтага новая знаёмая паабяцала, што з часам усё зменіцца ў жыцці. Малады чалавек, узрадаваўшыся такому зыходу, заплаціў за магію 2650 рублёў. І са спакойнай душой паехаў дадому, але калі па сканчэнні пары месяцаў магія так і не адбылася і змен у жыцці не здарылася, заяўнік зразумеў, што яго падманулі і звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГАУС устанавілі асобу махляркі. Ёй аказалася 29-гадовая мясцовая жыхарка, раней судзімая за крадзеж. Падазраваная не стала адмаўляць сваёй віны і прызналася ў зробленым.

Следчымі дадзена прававая ацэнка. Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа за махлярства.

Сяргей Расолька
Звязда, 26 снежня 2022
 
Дата публикации:26.12.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме