Калі яе родную Макееўку ўкраінскі бок пачаў абстрэльваць так, што даводзілася хавацца ў падвалах, каб уратавацца, Настасся адважылася на пераезд. У Беларусь бегла цераз Расію лістаральна з адной сумкай у руках. Сабрала, што паспела: дакументы, прадметы першай неабходнасці і некалькі цёплых зімовых рэчаў. Тут яе сустрэлі спагадлівыя людзі, якія стараліся дапамагчы, чым маглі.
"Па сутнасці, мы ж былі зусім незнаёмымі, чужынцамі, а нам прыносілі бульбу, яблыкі, частавалі смачным хлебам. Нехта нават посуд дарыў", - успамінае Настасся.
"Па сутнасці, мы ж былі зусім незнаёмымі, чужынцамі, а нам прыносілі бульбу, яблыкі, частавалі смачным хлебам. Нехта нават посуд дарыў", - успамінае Настасся.
Цяпер яна працуе ў школе. Сёлета 1 верасня стала для педагога двайным святам: у гэты дзень яна атрымала яшчэ і пашпарт грамадзянкі Рэспублікі Беларусь. З ім, упэўнена Настасся, перад ёю адкрываецца шмат перспектыў. Планаў на жыццё ў мірнай Сінявокай у яе вельмі шмат.