https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 4 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 88 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 кастрычніка

У 1957 годзе адбыўся пуск першага ў гісторыі штучнага спадарожніка Зямлі.

Хто нарадзіўся 4 кастрычніка

1864 год: Антон Ясінскі, беларускі гісторык.
1978 год: Марына Вежнавец, беларуская балерына

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі гравёр Джавані Батыста Піранезі і рускі адмірал Андрэй Папоў.

4 кастрычніка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Кандрація Афінскага, а таксама пакутнікаў Іпація і Андрэя. У народным календары імёны святых крыху змяніліся: гэты дзень адзначаны ў ім як Кандрат ды Іпат. Верагодна, так здарылася, таму што гэтыя імёны на слых былі бліжэй простаму чалавеку.

4 кастрычніка ў народзе казалі: "Кандрат з Іпатам дапамагаюць багацець багатым". У гэты дзень маліліся, каб былі грошы, замаўлялі манетку, якую трэба было потым заўсёды насіць у кішэні або кашальку.

Назіралі за надвор`ем: лічылася, што надвор`е, якое будзе ў гэты дзень, трымаецца на працягу наступнага месяца. Калі вецер з поўначы, зіма будзе халоднай.

Sputnik, 4 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:04.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:134
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме