https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У МУС раскрылі падрабязнасці затрымання злачыннай групы, якая рыхтавала серыю тэрактаў у Беларусі


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі некалькі чалавек, якія рыхтуюць тэракты і дыверсіі ў Беларусі. Усе яны былі завербаваныя байпалам і збеглай апазіцыяй, так званым пераходным Кабінетам.

Заданне па закладцы бомбаў, дзе ўзяць запальныя сумесі, атрымлівалі з чат-бота «плана Перамога». Затрыманыя даюць прызнальныя паказанні і гатовыя супрацоўнічаць са следствам.

«Збеглай апазіцыяй, так званым пераходным Кабінетам, ініцыятывай байпала гэты «план Перамога» доўгі час прасоўваецца, прычым ён пазіцыянуецца як такі псеўданародны рух, які, на іх думку, з’яўляецца самым дзейсным інструментам для звяржэння дзяржаўнай улады ў Беларусі, — адзначыў Генадзь Казакевіч. — Напраўду беларускія праваахоўнікі канстатуюць, што гэтая ініцыятыва ёсць не што іншае, як праект заходніх спецслужбаў, шчодра фінансуемы, які прасоўваецца доўгі час. Што характэрна, у апошні час, у тым ліку ў сувязі са спецаперацыяй РФ на тэрыторыі Украіны, гэты праект прадугледжвае гвалтоўнае звяржэнне дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы. І ўдзельнікі незаконных воінскіх фармаванняў, у тым ліку ў рамках гэтага праекта, праходзяць навучанне на тэрыторыі Польшчы і атрымліваюць баявую практыку на тэрыторыі Украіны».

«Хацелася б яшчэ раз падкрэсліць, што беларускія праваахоўнікі, МУС, ГУБАЗ валодаюць аператыўнай сітуацыяй, задумамі нашых праціўнікаў і адпаведна гатовыя максімальна хутка, жорстка, а галоўнае эфектыўна адрэагаваць на любыя праявы тэрарыстычнай або экстрэмісцкай пагрозы», — дапоўніў Генадзь Казакевіч.

Звязда, 16 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:16.10.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
Экстремизм Терроризм Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме