https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі ўбралі грэчку з 70% плошчаў


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраныя на 2,158 млн га, што складае 87,4% ад плана.
У Брэсцкай вобласці ўбрана 88,8% плошчаў (356,9 тыс.га), Віцебскай вобласці — 97,9% (350,1 тыс. га), Гомельскай — 83,9% (350,4 тыс. га), Гродзенскай — 87,3% (310,5 тыс. га), Мінскай — 84,2% (455 тыс. га), Магілёўскай — 84,8% (335,6 тыс. га).

Кукурузу на зерне ў Беларусі прыбралі з 2,88 тыс.га, намалацілі 23,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 80,3 ц/га. Рапсу намалацілі 896,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,2 ц/га. Без уліку гэтай культуры ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,187 млн т збожжа.

Таксама ў Беларусі прыбралі проса на 8,84 тыс. га, намалацілі 19,9 тыс. т з ураджайнасцю 22,6 ц/га. Грэчка ўбрана на 24,3 тыс. га (70,3%), намалочана 33 тыс. т пры ўраджайнасці 13,6 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 5,99 тыс. га, што складае 6,5% да плана.

Бульба прыбралі з 4,44 тыс. га — гэта 17,1% да плана.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Звязда, 13 верасня 2022
 
Дата публикации:13.09.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:821
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Зерновые Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме