https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: у гэтым годзе дыктатура поўная, дагаворы павінны быць заключаны


Прэзідэнт Беларусі даручыў максімальна запоўніць у краіне сховішчы плодаагародніннай прадукцыі, каб у міжсезонне забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку айчыннай прадукцыяй.
Гэта тэма была ўзнята пры дакладзе губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка. «Пытанне па каналах збыту і па рэалізацыі. Мы вырошчваем усё больш агародніны і садавіны, але нам пастаянна гавораць, што іх у магазіне не купіш. І мы спрабуем закладваць у стабфонды, — расказаў губернатар. — Пры гэтым усё роўна застаюцца незапатрабаванымі астаткі, якія мы спісваем. І калгаснікі кладуць гэта сабе на страты. Таму я хачу сказаць, што наша сельская гаспадарка здольна задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку».

Прэзідэнт у сувязі з гэтым пацікавіўся, ці заключаны дагаворы з гандлёвымі сеткамі.

«Са сваімі сеткамі гатовы заключыць. А з сеткамі рэспубліканскімі не», — адказаў Уладзімір Каранік.

Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб пад усю айчынную прадукцыю з гандлем былі заключаны дагаворы і няўхільна выконваліся. «У гэтым годзе дыктатура поўная. Я аб гэтым ужо гаварыў. Усе дагаворы, якія будуць заключаны (а ўсё, што яны вырабілі, на гэта яны павінны заключыць дагаворы — гандаль)», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што будуць забяспечаны разлікі за ўсю закладзеную на захоўванне прадукцыю.

«Усё, што можаш пакласці на захоўванне, мы ў цябе забяром. Тое, што табе не трэба будзе, купім. Гэта я табе гарантую. Не — я асабіста прадам за межы краіны. Але гэта нам трэба. Мы павінны спажываць сваю бульбу, а не егіпецкую. Я нічога не маю супраць Егіпта. Але, пагадзіцеся, завезці з Егіпта — месяц трэба везці бульбу, а сваё не можам спажываць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Сховішчы ўсе ў краіне павінны быць забіты, запоўнены. Ніводная бульбіна, ніводны яблык не застанецца ляжаць звыш нормы. Усё будзе куплена і рэалізавана. А гандаль вазьміце за жабры жалезна. І прымусьце заключыць дагаворы», — запатрабаваў беларускі лідар.

Звязда, 18 жніўня 2022
 
Дата публикации:18.08.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:778
 
Ключевые слова:
Торговые сети Продовольственная безопасность Урожай Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме