Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем`яў.
Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.
Усяго пасля даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.
15 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
15 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА