https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штотыдзень фіксуецца да 40 вылетаў разведвальнай авіяцыі каля граніц Беларусі


Кожны тыдзень ля граніц Беларусі фіксуецца каля 40 вылетаў разведвальнай авіяцыі. Такая інфармацыя прагучала падчас брыфінгу пасля чарговага пасяджэння Каардынацыйнага камітэта па пытаннях СПА пры Савеце міністраў абароны краін СНД, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
«Няпростая абстаноўка вакол нашай дзяржавы, асабліва ў заходнім кірунку. У першую чаргу гэта звязана з інтэнсіўнай мілітарызацыяй еўрапейскага кантынента. Вельмі вялікая колькасць ударнага ўзбраення. Відавочна, што блок НАТА рыхтуецца да своечасовай падрыхтоўкі да ўзброенага канфлікту супраць нашых дзяржаў. Таксама мы бачым вельмі шмат разведвальнай авіяцыі, тактычнай, стратэгічнай і БЛА. Штотыдзень да 40 вылетаў разведвальнай авіяцыі мы фіксуем менавіта ў рамках адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА. За гэты няпоўны год мы зафіксавалі больш за 1400 вылетаў уздоўж нашых граніц, у тым ліку лёгкаматорнай авіяцыі з тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі. Таксама зафіксавалі 5 парушэнняў дзяржграніц Саюзнай дзяржавы. Яны парушылі 15-кіламетровую зону», — распавёў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч.

Звязда, 18 верасня 2024
 
Дата публикации:18.09.2024
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:83
 
Ключевые слова:
Граница Противовоздушная оборона Национальная безопасность НАТО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме