"Указ кіраўніка дзяржавы, які быў прыняты ў 2014 годзе, спрацаваў. З васьмі гарадоў-спадарожнікаў у шасці на працягу пяці гадоў назіраем прырост насельніцтва: больш за тысячу чалавек у кожным з гэтых гарадоў. Гэта сведчыць аб тым, што створаныя там умовы аказалі пазітыўны ўплыў на прыток насельніцтва", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў. Ён дадаў, што пакуль дэмаграфічны прырост не паказваюць Рудзенск і Скідзель.
Прадстаўнікі гарадоў-спадарожнікаў сабраліся сёння, каб падзяліцца станоўчым вопытам і абазначыць праблемы, якія стрымліваюць развіццё. Сярод станоўчых момантаў міністр эканомікі назваў даступнае жыллё і якасную інфраструктуру, што ў першую чаргу ўплывае на прыток насельніцтва. Пры гэтым ён звярнуў увагу на праблему, звязаную з рабочымі месцамі.
"Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу, што ў кожным раёне павінны быць створаны вытворчасці колькасцю не меншай за сто чалавек, або некалькі такіх вытворчасцей. Задача павінна вырашацца. У гэтым напрамку ўрад разам з мясцовымі органамі ўлады будуць актыўна працаваць. Каб жыхары ў гадзіннай блізкасці мелі работу, маглі перамяшчацца і забяспечваць дастатак у сям`і", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.
У форуме ўдзельнічаюць прадстаўнікі Жабінкі, Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Смалявіч, Фаніпаля, Рудзенска і Скідзеля. Яны сфармулююць свае прапановы аб шляхах далейшага развіцця гарадоў-спадарожнікаў і ўнясуць у праект рашэння. Потым дакумент разгледзяць ва ўрадзе.
22 ліпеня 2022, Жабінкаўскі раён
БЕЛТА
22 ліпеня 2022, Жабінкаўскі раён
БЕЛТА