Амаль трэць работнікаў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі былі звольнены з-за іх прававой неахайнасці, расказаў начальнік інспекцыі Юрый Церцель у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Паводле яго інфармацыі, у 2018 годзе праваахоўныя органы выявілі шэраг парушэнняў, у тым ліку і карупцыйнага характару сярод супрацоўнікаў ведамства.
Аказалася, што тыя работнікі, якія павінны былі абараняць і ахоўваць жывёльны і раслінны свет краіны, самі бралі ўдзел у браканьерстве, сказаў Церцель. Таму прыйшлося прыняць дастаткова сур`ёзныя меры.
"Трэба сказаць, што рады былі ачышчаны. Для гэтага прыйшлося развітацца з вялікай колькасцю, літаральна трэцяй часткай колькасці інспектараў і работнікаў", – адзначыў начальнік інспекцыі.
Паводле слоў Церцеля, на сённяшні дзень "парадак наведзены, нараканняў ад грамадзян і праваахоўных органаў няма".
Праца на апярэджанне
Начальнік інспекцыі таксама падзяліўся дадзенымі аб парушэннях.
Так, калі ў 2021 годзе 305 чыноўнікаў было прыцягнута да адказнасці за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства, то ў 2022 годзе – ужо 601, гэта значыць адбылося павелічэнне амаль у два разы.
Кіраўнік Дзяржінспекцыі растлумачыў, з чым звязана павелічэнне парушэнняў. Справа ў тым, што сёння ведамства працуе на апярэджанне, выяўляючы недапрацоўкі, асабліва ў сферы дзяржаўнай лясной аховы. Інспекцыя ўвесь час інфармуе кіраўніцтва лясгасаў, Мінлясгаса, у асобных выпадках і Саўмін.
"Выяўляем парушэнні службовых асоб, якія ўчыняюць гэтыя правапарушэнні. Адпаведна для таго, каб выключыць гэтыя парушэнні, у першую чаргу звяртаем увагу кіраўнікоў, каб яны самі наводзілі парадак у лясной галіне, таму што ахова ляснога фонду таксама ўваходзіць у іх кампетэнцыю", – дадаў начальнік інспекцыі.
Sputnik Беларусь, 26 ліпеня 2022