У тым ліку гэта 82,5 тыс. дэпазітных рахункаў на $825 млн і 32,7 тыс. дэпазітных рахункаў на Br767 млн.
На 1 ліпеня на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 57 169 заяў. З іх на паляпшэнне жыллёвых умоў - 49 350, атрыманне адукацыі - 3098, медпаслуг - 4719, набыццё тавараў для інвалідаў - 2.
Аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята 54 849 рашэнняў. Больш за ўсё такіх рашэнняў прынята ў Брэсцкай вобласці - 11 641, далей ідуць Мінская - 9409 і Гомельская вобласці - 8900, Мінск - 7676, Гродзенская - 6360, Магілёўская - 5512 і Віцебская вобласці - 5351.
У міністэрстве нагадалі, што сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця. З 1 студзеня 2022 года яго памер складае Br25 995.
11 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
11 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА