https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства 319 чалавек


У асноўным, гэта асобы, якія прыбылі ў нашу краіну з Данецкай і Луганскай абласцей. Раней, згодна з рашэннем кіраўніка дзяржавы, толькі са жніўня 2021 года беларускае грамадзянства атрымалі 1784 украінца, у тым ліку 390 дзяцей.
— Усе хадатайніцтвы органамі ўнутраных спраў разглядваліся ў межах даручэння кіраўніка дзяржавы аб спрашчэнні працэдуры натуралізацыі для грамадзян Украіны, які пражываюць і працуюць на тэрыторыі нашай краіны, — адзначыў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Павел Хрышчановіч. — Мы аператыўна афармляем адпаведныя дакументы і ўносім іх для разгляду ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Нягледзячы на пэўныя палітычныя падзеі, усе грамадзяне Украіны, якія падалі хадатайніцтвы аб набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь, сваё жаданнее не памянялі.

Пры гэтым, па словах прадстаўніка міліцэйскага ведамства, колькасць грамадзян Украіны, якія маюць намер атрымаць беларускае грамадзянства, дастаткова вялікая. Работа па выкананні даручэння Прэзідэнта аб аператыўным разглядзе матэрыялаў дадзенай катэгорыі асоб працягваецца.

Акрамя таго, Павел Хрышчановіч адзначыў, што значная колькасць грамадзян Украіны, якая хадатайнічае, мае права на спрошчаны парадак набыцця беларускага грамадзянства: у такім выпадку рашэнне прымаецца на ўзроўні абласных упраўленняў унутраных спраў.

"Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, такім правам скарысталася 1750 грамадзян Украіны, — заўважыў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС. — Усяго ў рамках рэалізацыі даручэння Прэзідэнта грамадзянства Рэспублікі Беларусь набыло 4300 чалавек, з якіх звыш 3,5 тысяч грамадзян Украіны і больш як 700 грамадзян іншых дзяржаў. 

Аўтар: Вераніка Канюта
Звязда, 12 траўня 2022
 
Дата публикации:12.05.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:795
 
Ключевые слова:
Украина ДНР ЛНР Гражданство Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме