https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сілы спецаперацый на трох напрамках гарантуюць бяспеку Беларусі


Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Гулевіч заявіў аб нарастаючай ваеннай пагрозе.
— ЗША і іх саюзнікі працягваюць нарошчваць ваенную прысутнасць каля Дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь. Створаная групоўка за апошнія шэсць месяцаў вырасла больш чым у два разы як у колькасных, так і ў якасных адносінах. З`яўленне ў акваторыі Міжземнага і Балтыйскага мораў групоўкі, якая нясе крылатыя ракеты марскога і паветранага базіравання, павелічэнне авіяцыйнай групоўкі ў краінах Польшчы і Балтыі сведчыць аб нарастаючай пагрозе для Рэспублікі Беларусь.

Неабходна адзначыць, што праводзіцца шэраг вучэнняў на тэрыторыі Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Вучэнне «Абаронца Еўропы», на якім мяркуецца задзейнічаць да 20 тысяч чалавек і вялікую колькасць тэхнікі, яшчэ сем вучэнняў на тэрыторыі краін, што мяжуюць з Рэспублікай Беларусь. Пры гэтым адпрацоўка пытанняў па прымяненні разведвальна-дыверсійных сіл, высадка дэсанта, прымяненне сіл спецыяльных аперацый не сведчыць аб міралюбівай накіраванасці дадзеных вучэнняў. Зыходзячы з гэтага, ва Узброеных Сілах выпрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам.

У межах другога этапу праверкі сіл неадкладнага рэагавання на заходні і паўночна-заходні аперацыйныя кірункі высунуты батальённа-тактычныя групы. Для іх узмацнення вылучаюцца падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, ракетных войскаў і артылерыі, якія будуць забяспечваць іх баявое функцыянаванне. На паўднёвым аперацыйным кірунку створаная Узброенымі Сіламі Украіны групоўка агульнай колькаснасцю да 20 чалавек таксама патрабуе ад нас рэакцыі. Сілы спецыяльных аперацый, якія разгорнуты на трох тактычных напрамках, забяспечваюць бяспеку Рэспублікі Беларусь на паўднёвым кірунку. Акрамя таго, з учарашняга дня пад маім кіраўніцтвам праводзіцца праверка двух раёнаў тэрытарыяльнай абароны. Разгорнутыя падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў будуць выконваць задачы па ахове важных аб`ектаў.

Звязда, 10 траўня 2022
 
Дата публикации:10.05.2022
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Спецоперация Граница Национальная безопасность Территориальная оборона Украина Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме