https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сталі вядомы пераможцы "Славянскага базару" ў Віцебску


Паўночная і па сумяшчальніцтве культурная сталіца Беларусі чарговы раз прымала міжнародны фестываль мастацтваў.
Гран-пры конкурсу выканаўцаў "Славянскага базару" заваявала Караліна Балан, якая прадстаўляла Малдову.

Першую прэмію фестывалю атрымаў выканаўца з Казахстана Ерназар Жубан.

Уладальнікамі другой прэміі сталі адразу два выканаўцы – Мар’ям Танкрэдзі з Італіі і Кацярына Кузіна з Расіі. Трэцюю прэмію журы таксама падзяліла паміж беларусам Валерыем Чучманам і балгаркай Нявенай Пейкавай.

Спецыяльную прэмію імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства на гэты раз атрымаў прадстаўнік ПАР Тамсанка Мбата.

Парламенцкі Сход Саюза Беларусі і Расіі ўзнагародзіў сваімі спецыяльнымі прэміямі Валерыя Чучмана і Кацярыну Кузіну.

Спецыяльная ўзнагарода "Песня – путь к содружеству" Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мир" сёлета паедзе разам са спявачкай Салімой ва Узбекістан.

Латвійская спявачка Kaleriya атрымала з рук віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнкі, заснаваны прэзідэнтам Беларусі спецыяльны прыз "Славянская надзея".

Унікальныя праекты Sputnik

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь у рамках фестывалю ўпершыню прадставіла ў Віцебску найлепшыя імерсіўныя праекты міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" ў фармаце віртуальнай рэальнасці. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца ​​з VR-праектам "Неизвестный знаменосец", акунуўшыся з дапамогай спецыяльнага абсталявання ў свет віртуальнай рэальнасці.
Таксама былі прадстаўлены іншыя праекты гістарычных рэканструкцый і адноўленыя лічбавыя прасторы: "Ворота Куликова поля. Битва за Епифань", "Нюрнберг. VRдикт народов", "Игра ремесел. VR-погружение в мир народных промыслов".

Акрамя таго, была адкрыта фотавыстава "Вызваленне. Шлях да Перамогі", складзеная па архіўных матэрыялах Саўінфармбюро.

Мінск, 15 ліпеня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:15.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Славянский Базар Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме