Сёння святкуецца Дзень чаю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 снежня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 15 снежня
У 1862 годзе пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
У 1918 годзе распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з`езд.
У 1985 годзе ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
Хто нарадзіўся 15 снежня
1921 год: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец.
1937 год: Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі інжынер Густаў Эйфель і стваральнік штучнай мовы эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф.
15 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Абакума, восьмага з 12 малых прарокаў.
У гэты дзень матулі адганялі ад немаўлят начніц – нячысцікаў, якія псавалі сон і нават маглі наслаць хваробу. Чыталі замовы на ваду, якой мылі дзіця, а таксама стаівлі на акно ляльку-абярэг. Лічылася, што калі начніца палезе ў хату, яна ўзлезе на ляльку, пераблытаўшы яе з дзіцем.
Калі ў гэты дзень спяваў певень, хутка будзе адліга. Калі вароны крычаць – будзе снегапад.
Sputnik, 15 снежня 2024