Пра гэта журналістам на мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-годдзя беларускага кінематографа, расказала экскурсавод Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алена Драздоўская.
«Лідарам пракату з усіх фільмаў, знятых на нашай Кінастудыі, з’яўляецца сацыяльная драма Валерыя Рыбарава „Мяне клічуць Арлекіна“. Амаль 42 млн гледачоў паглядзелі гэты фільм у кінатэатрах. Валерый Рыбароў тады вельмі смела з экрана заявіў аб моладзевых групоўках і аб рознасці жыцця», — расказала Алена Драздоўская.
Трэцяе месца ў фільма «Дзяўчынка шукае бацьку». Гэта стары фільм 1959 года, але больш за 90 краін свету купілі гэтую карціну, каб яе паглядзець. Людзей заваявала мілая простая гісторыя маленькай дзяўчынкі, за якой палявалі немцы, каб здаўся яе бацька, камандзір партызанскага атрада. Менавіта ў гэтым сваю першую ролю адыграла вядомая савецкая і расійская актрыса Ганна Камянкова. У музеі кінастудыі дагэтуль можна ўбачыць сукенку, панаму і сандалі Лены з кінастужкі«, — дадала Алена Драздоўская.
Паводле яе слоў, на кінастудыі створана вельмі шмат экранізацый, якія ў свой час з захапленнем глядзелі ўсе савецкія гледачы. Студыя бязмерна ганарыцца сваімі казкамі. Усё пачалося з гісторыі «Горад майстроў» 1965 года. Гэтая казка ўнікальная тым, што знятая па п’есе вялікага драматурга Тамары Габбе, якая стварала яе ў блакадным Ленінградзе.
Алена Драздоўская дадала, што на кінастудыі знята каля 650 мастацкіх фільмаў, больш за 2000 дакументальных фільмаў і каля 300 мультфільмаў.
«Гэты будынак з улікам ужо ўсёй кінавытворчасці быў пабудаваны ў 1960 годзе. З тых часоў пераезды нашай Кінастудыі скончыліся, і мы 64 гады знаходзімся ў адным месцы. Праводзілася маштабная рэканструкцыя. Гэта дазваляе бачыць кінастудыю ў яе цяперашнім стане, з пяццю здымачнымі павільёнамі і ўзрушаючым цэхам дэкаратыўна-тэхнічных збудаванняў, які можа пабудаваць любую дэкарацыю ў любой карціне», — падсумавала экскурсавод.
Звязда, 16 снежня 2024