Як паведамілі ў прэс службе беларускага лідара, гэты год дае старт пяцігодцы якасці і прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага і эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці людзей.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзьячэнка ў гутарцы падкрэсліў: дакумент носіць комплексны, ўсёабдымны характар і ўлічвае абсалютна ўсе напрамкі — ад азелянення тэрыторый, асвятлення вуліц, рамонту вулічна-дарожнай сеткі, уладкавання прыпыначных пунктаў да падтрымання парадку ў лесе, уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямельных участкаў і санітарнай ачысткі паверхневых водных аб’ектаў.
— Пры гэтым вельмі важна, што ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў і па іншых, не ўключаных у пералік аб’ектах, аб якіх лепш за ўсё ведаюць людзі і ўлады на месцах. Таму справа будзе адказная, — акцэнтаваў увагу парламентарый. — Нам усім неабходна мабілізавацца і, як кажуць беларусы «талакой», дружна ўзяўшыся за працу зрабіць навакольны свет больш чыстым і прыгожым — для сябе, для нашых дзяцей і ўнукаў.

Дэпутат канстатаваў: чысціня і парадак сталі ўжо нашым нацыянальным брэндам:
— Звярніце ўвагу — колькі карыснага для добраўпарадкавання краіны зрабілі нашы людзі ў папярэднія гады! Успомнім хоць бы штогадовыя суботнікі, у якіх удзельнічалі, не пабаюся сказаць, абсалютна ўсё ад малога да вялікага: ад Кіраўніка беларускай дзяржавы, членаў урада, парламентарыяў, дэпутатаў мясцовых саветаў да школьнікаў і студэнтаў. Усе разам наводзілі парадак на зямлі, у гарадах і сельскіх населеных пунктах, аднаўлялі лясны фонд, ачышчалі ад дзікай саматужнай расліннасці старыя паркі і скверы, стваралі рэкрэацыйныя зоны, добраўпарадкоўвалі воінскія пахаванні, рэалізоўвалі грамадзянскія ініцыятывы па будаўніцтве спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак на прыдамавых тэрыторыях. Усяго не пералічыш.
Алег Дзячэнка падсумоўвае — зачын мы маем салідны. Ён таксама адзанчае, што ў прэзідэнцкім указе атрымалі адлюстраванне ў тым ліку і прапановы, якія паступілі ад грамадзян, у якіх тыя падказваюць, на якія аб’екты варта звярнуць павышаную ўвагу, або дзе неабходна сумеснымі намаганнямі акультурыць навакольнае асяроддзе.
— З маёй Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 ад неабыякавых людзей, якія хварэюць у прамым сэнсе слова за лёсы сваёй малой радзімы, такія прапановы паступаюць рэгулярна, — прыводзіць прыклад дэпутат. — Яны датычацца, у прыватнасці, пытанняў распаўсюджвання сумніка ў нашых лясах, а таксама вядомага заразнага паразіта — «амелы белай». Хвалюе людзей і праблема зносу старых жылых і гаспадарчых будынкаў у вёсках, утылізацыі старых яблыневых садоў. Практыка па добраўпарадкаванні нашай краіны назапашана багатая. Праблемы вызначаны, задачы пастаўленыя. За працу!

Маргарыта Зароўкіна
Звязда, 10 студзеня 2025
Звязда, 10 студзеня 2025