https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 ліпеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто восемдзесят дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 177 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 ліпеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 ліпеня

У 1864 годзе была адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Уругваем.
У 2007 годзе была афіцыйна зарэгістравана Віцебская аматарская астранамічная абсерваторыя.

Хто нарадзіўся 7 ліпеня

1796: Ян Чачот, беларускі і польскі паэт.
1882: Янка Купала, класік беларускай літаратуры.
1887: Марк Шагал, беларускі, расійскі і французскі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі дырыжор і кампазітар Густаў Малер і нямецкі пісьменнік Ліён Фейхтвангер.

7 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць дзень нараджэння Іаана Хрысціцеля. А па народным календары завяршалася святкаванне Купалля, якое пачалося ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Калі ў гэты дзень падаў дождж, гэта значыла, што праз тыдзень настане цёплае і яснае надвор`е. Калі на небе шмат зорак, будзе добры ўраджай грыбоў, а вось навальніца сведчыла пра дрэнны ўраджай лясных арэхаў.

Sputnik, 7 ліпеня 2024
 
Дата публикации:07.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Июль Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме