https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзень беларускага пісьменства наглядна дэманструе культуру і нашы вытокі


Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Івацэвічы прымаюць XXXI Дзень беларускага пісьменства. Такога гонару за гэтыя гады ўдастоіліся больш за 20 гарадоў і пасёлкаў краіны. Ігар Петрышэнка звярнуў увагу, што пры выбары сталіцы свята захоўваюць прынцып чарговасці і справядлівасці.

"Гэта свята набыло па-сапраўднаму дзяржаўнае значэнне, шчырае, духоўнае, чалавечае, паколькі наглядна паказвае культуру, вытокі, якія жывяць нашага чалавека. Мы шануем праўдзівае слова, якое ідзе спакон веку. Беларусы заўсёды стаялі за справядлівасць, за праўду. Нам важна і ў літаратуры, і ў кнігавыданні захаваць усё, што было даравана нашымі продкамі", - падкрэсліў намеснік прэм`ер-міністра.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што дзяржава аказвае вялікую падтрымку ў плане кнігадрукавання. "І кніга на беларускай мове, і кнігі для дзяцей і юнацтва пры адпаведнай дзяржаўнай падтрымцы друкуем і папаўняем наш бібліятэчны фонд. Гэта для нас важна", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер. Ён дадаў, што, нягледзячы на імклівую лічбавізацыю, нішто не можа параўнацца з пахам кніжных старонак, перадаць аўру людзей, якія іх чыталі раней.

Дзень беларускага пісьменства ў Івацэвічах адлюстроўвае не толькі традыцыі. У тым ліку ў экспазіцыях зроблены акцэнты на 80-годдзі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і 30-годдзі інстытута прэзідэнцтва. Таксама на памяць аб свяце ў горадзе застануцца тэматычныя арт-аб`екты. У прыватнасці, каля гарадскога Дома культуры ўстанавілі скульптурную кампазіцыю "Дзеці лясной школы".

"Мы думалі, які ж адшукаць арт-аб`ект, які быў бы памятны і быў бы звязаны з гэтым цудоўным мястэчкам. Мемарыяльны комплекс партызанскай славы "Хаваншчына" літаральна за некалькі кіламетраў адсюль. Той, хто не быў, абавязкова павінен наведаць яго. Вы сапраўды пранікнецеся духам, якім жылі нашы продкі, якія адстойвалі кожную пядзю роднай зямлі, але паспявалі вучыць дзяцей", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле слоў намесніка прэм`ер-міністра, у цэлым Івацэвічы да Дня беларускага пісьменства змяніліся. "Гэта наша сумеснае дзейства, зрабілі такое свята. Інфраструктура горада застанецца, людзі будуць падтрымліваць тут парадак, у іх заўсёды будзе ў памяці, што гэта было зроблена ў XXXI Дзень беларускага пісьменства", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

31 жніўня 2024, Івацэвічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
Івацэвічы Дзень беларускага пісьменства Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме