https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 7,8 млн тон збожжа


Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі 7,8 млн т збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 27 жніўня сабрана збожжа з улікам рапсу 7,8 млн т, з іх 6,708 млн т збожжавых і зернебабовых культур (97,9 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы, ураджайнасць - 32,4 ц/га), 1,092 млн т рапсу (95,5 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць - 28,7 ц/га).

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,1202 млн т, Гродзенская - 1,7572 млн т, Брэсцкая - 1,5645 млн т, Магілёўская - 920 тыс. т, Гомельская - 735 тыс. т, Віцебская - 702,1 тыс. т.

Аграрыі таксама пачалі ўборку кукурузы на сілас і зялёны корм - нарыхтавана 1,522 млн т (6,7 працэнта).

Сабрана бульбы 16 тыс. т (3,4 працэнта), агародніны - 15,8 тыс. т (26,6 працэнта).

Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 4,26 млн т кармавых адзінак (43,4 працэнта да плана).

Завяршылася сяўба азімага рапсу.

27 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.08.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:119
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме