https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 10 жніўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 143 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 жніўня

У 1518 годзе Францыск Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.
У 1812 годзе падчас вайны Расіі з Напалеонам адбылася бітва пад Пружанамі.

Хто нарадзіўся 10 жніўня

1788 год: Ігнат Даніловіч, беларускі гісторык і правазнавец..
1796 год: Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт.
1878 год: Еўсцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр.
1898 год: Тадэвуш Даленга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменнік.
1923 год: Віктар Ялатаў, беларускі музыказнавец-фалькларыст.
1929 год: Алесь Ставер, беларускі паэт, драматург.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рускі пісьменнік Міхаіл Зошчанка і іспанскі акцёр Антоніа Бандэрас.

10 жніўня ў народным календары

Гэты дзень прысвечаны святым Прохару і Пармену – двум апосталам ад сямідзесяці. Лічылася, што 10 жніўня дрэнная прыкмета – абменьвацца чымсьці. "На Прохары-Пармены не ладзь аніякія мены", - казалі ў народзе, бо "Хто абмяняе, дурня ў прыдачу атрымае" ды "Змяняй сто рублёў – ні капейкі не застанецца". Лічылася, што пры абмене лёгка быць ашуканым.

Прохар і Пармен – заступнікі кавалёў, таму ў гэты дзень да каваля неслі ўсялякія металічныя прылады, каб той іх паправіў і навастрыў. А калі хто нарадзіўся 10 жніўня, той зможа дасягнуць вяршынь у кавальскай справе.

Sputnik, 10 жніўня 2024
 
Дата публикации:10.08.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме